Абеліск

3 гадзіны 15 хвілін

Aўтар: Васіль Быкаў
Выдавецтва: Беларуская літаратура
Мова: беларуская

Ёсць тры важкія прычыны, па якіх паслухаць гэтую невялікую аповесць – варта. Па-першае, каб не згубіць веру ў сапраўдных настаўнікаў, якімі багатая наша зямля ва ўсе часы. Па-другое, каб яшчэ раз упэўніцца, што сапраўдны герой – не той, хто геройствуе, а той, хто застаецца сабой у самых невыгодных умовах. Па-трэцяе, каб адчуць сябе часткай гэтай самай сапраўднай і пераможнай супольнасці – супольнасці добрых людзей, якія, нават гінучы, робяць свет лепшым. Ну, і па-просту – гэта вельмі пранізлівая, дынамічна складзеная гісторыя, якая трымае ў напрузе ад самага пачатку да самага канца.

Крыніца: Беларуская літаратура