Дгаммапада

Дгаммапада

2 гадзіны 12 хвілін

Aўтар: Будда
Пераклаў: Макс Шчур
Агучыў: Макс Шчур
Выдавецтва: audiobooks.by
Мова: беларуская

Зборнік вершаваных афарызмаў, аўтарства якіх прыпісваецца заснавальніку буддызму Будду Шак'ямуні (свецкае імя Сіддгартха Гаўтама, 563 – 483 да н. э.), належыць да самых папулярных кніг Тыпітакі — палійскага канону буддызму. Перадаваныя вусна з пакалення ў пакаленне, Буддавы прынагодныя вершаваныя выслоўі адлюстроўваюць асноўныя прынцыпы ягонага вучэння і тычацца адвечных чалавечых тэмаў, такіх як старасць, шчасце, гнеў, прагнасць, загана, цнота ды іншыя.