Дзікае паляванне караля Стаха
Гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» cтворан паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі. Герой аповесці выпадкова становіцца сведкам таямнічых і злавесных падзей: прывід дзікага палявання з далёкага мінулага трымае ў страсе людзей. Ен вырашае даць бой тым, хто стаіць за фантомамі страшнага мінулага…
Гэтая аповесць мае нешта адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць. Беларуская мінуўшчына, у якую нас пагружае аўтар, трывожыць наша сэрца і прыводзіць да думак пра сёняшняе. Твор - сапраўдная літаратурная класіка, актуальны і прывабны ва ўсе часы.
Крыніца: Беларуская літаратура
Агучка 1
Без перабольшанняў - перад вамі галоўны беларускі раман. Вось ужо некалькі дзясяткаў год ён перамагае ва ўсіх апытанках, узначальвае любыя рэйтынгі, выдаецца найбольшым накладамі і прадаецца лепш за ўсіх. Чаму так? Мабыць, таму, што ён не пра вайну і не пра вёску, не пра бедных сялян і злых паноў - а таму што ён пра каханне, пра справядлівасць, пра чароўную краіну, пра верных сяброў, пра нашу агульную беларускую мару, да якой хочацца ісці поруч з сапраўднымі героямі.
Голас: Алесь М., Рыгор П., Алена С., Зміцер Д, Ала П., Уладзімір Г.
Гук: Максім П.
Музыка: Міхась З.
Графіка: Наста К.
Рознае: Алесь М., Міхась З.
Тэкст: Ганна С.
Крыніца: Лізавета Бутрыс
працуе ў Беларусі