Гарэзлівы пацалунак. Кніга першая

Крыніца: Еўрарадыё

Гарэзлівы пацалунак. Кніга першая

14 гадзін 6 хвілін

Aўтарка: Ева Вайтоўская
Агучыла: Алена Зуй-Вайцяхоўская
Выдавецтва: Еўрарадыё
Мова: беларуская

Раман запісаны ў аўдыё актрысай Аленай Зуй-Вайцяхоўскай — у якасці спецыяльнага прызу Еўрарадыё на прэміі Гедройця.

У аснову раману лёг сюжэт культавай японскай мангі «Ітадзура на кіс» («Гарэзлівы пацалунак»), якая выходзіла ў Японіі ў 1991-1999 гадах, маляваная манга-мастачкай Тада Каору (1960-1999). Звышпапулярны коміксавы серыял застаўся няскончаным праз заўчасную смерць аўтаркі, што не зашкодзіла яму здабыць прыхільнікаў ва ўсім свеце — і не толькі сярод аматараў мангі і анімэ. «Гарэзлівы пацалунак» быў некалькі разоў экранізаваны азіяцкімі тэлестудыямі, а сюжэт гэтай гісторыі ўжо зрабіўся вандроўным. Аўтарка беларускага рамана вырашыла перасяліць герояў мангі з Токіа 1990-ху сучасны ёй Мінск і паглядзець, што з гэтага атрымаецца.

У японскім арыгінале школьніцу Катока Аіхару, якая закахалася ў прыгажунчыка Ірые Наокі, параўноўваюць са смаўжом, які паволі і ўпарта паўзе па схіле гары да своёй мэты. Аўтарцы беларускай версіі болый даспадобы еўрапейскае параўнанне. Яна бачыць сваю гераіню Папялушкай, чые прыхаваныя таленты раскрываюцца з дапамогай чароўных фей, якія, на шчасце, апынаюцца поруч.

Крыніца: Еўрарадыё