Каменнае сэрца
8 гадзін 26 хвілін
«Каменнае сэрца» – зборнік эсэ палітыка, журналіста, пісьменніка, публіцыста і палітвязня Паўла Севярынца, напісаных на «сутках», «хіміі» ў папярэднія перыяды зняволення па крымінальных справах. «Лісты з лесу» сталіся вынікам працы на лесанарыхтоўцы ў в. Малое Сітна Полацкага раёна (2005-2008), «Беларуская глыбіня» пісалася ў в. Купліна Пружанскага раёну (2011-2013). Калі ў першай аўтар пераважна апісваў жыццё ў глыбінцы, то ў другой кнізе распавядаў не толькі пра адметнасці Пружаншчыны, Берасцейшчыны, а шырэй – пра лёс Беларусі і яе народа, пра выбітных дзеячаў культуры, палітыкі, навукі.
Упершыню Павел Севярынец быў арыштаваны ў межах крымінальнай справы ў 1998 г. і два месяцы правёў у сталічным СІЗА №1. Быў вызвалены пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадскасці, а крымінальная справа была закрытая без тлумачэнняў. Пра знаходжанне ў Пішчалаўскага замку распавядае ў «Валадарскай баладзе».
З чэрвеня 2020 года Павел Севярынец зноў за кратамі. Яго абвінавацілі ў нібыта падрыхтоўцы ва ўдзеле ў масавых беспарадках і пакаралі 7-мю гадамі пазбаўлення волі.
Лаўрэат літаратурных прэмій Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Аляхновіча, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава.
працуе ў Беларусі