Мая Галгофа

Мая Галгофа

1 гадзіна 47 хвілін

Aўтарка: Ядвіга Бяганская
Агучыла: Крысціна Дробыш
Мова: беларуская

«Мая Галгофа» – гэта трагічная дакументальна-біяграфічная аповесць беларускай пісьменніцы Ядвігі Бяганскай (1908–1992). Яна ніколі не была выдадзенай асобнай кнігай. Як асобнае выданне публікуецца ўпершыню.
Найважнейшы гістарычны дакумент і помнік чалавечай трываласці, які стаў часткай беларускай лагернай прозы побач з творамі Ларысы Геніюш, Францішка Аляхновіча і іншых. Бязлітасна шчырая споведзь жанчыны, якая прайшла ўсе магчымыя жахі савецкіх рэпрэсій. Арышт 1937 года, бяспраўе, разлука з маленькім сынам і гады суровага лагернага жыцця.
Драматычная хроніка выжывання, выключная гісторыя жаночага лёсу, мацярынскага болю і нязломнасці духу, якая захапляе сваёй праўдзівасцю з першай да апошняй старонкі.

«Як шмат вы ведаеце кніг пра рэпрэсіі ў Беларусі мінулага стагоддзя? Як шмат з гэтых кніг напісаныя жанчынамі? Не ўяўляю, як чалавек можа вытрымаць столькі болю і застацца Чалавекам. Як шмат дэталяў у гэтай гісторыі нагадвае цяперашнія часы. Я схіляю галаву перад спадарыняй Ядвігай і тымі, хто прайшоў падобны шлях. А таксама перад іх нашчадкамі, якія змаглі захаваць гэтыя ўспаміны і даць магчымасць нам іх пачуць».

Крысціна Дробыш, якая начытала гэтую кнігу ўголас
Вокладка Ірыны Арахоўскай.
Вялікая падзяка людзям, якія наноў адкрылі свету гэтую кнігу. Дзякуючы вам, яе цяпер можна паслухаць.