Малавядомыя подзвігі Геракла
1 гадзіна 3 хвіліны
Aўтар:
Пятро Васючэнка
Агучыў:
Зьміцер Бартосік
Мова: беларуская
Дзе паслухаць бясплатна
Мідквэл рамана-бурлескі «Дванаццаць подзвігаў Геракла» Пятра Васючэнкі. Галоўны герой абараняе слабейшых і шукае адказ на пытанне антычных багоў «Што кіруе светам?» Падчас вандроўкі старажытнагрэцкі волат не толькі дэманструе фізічную моц, але і праяўляе адвагу, вынаходлівасць і міласэрнасць.
Гэтак, ён апынаецца ў царстве Аіда, каб уратаваць з апраметнай жонку сябра Адмета («Трызна па Алкесце»). Пасля з дапамогай хітрыка (пераапранання ў жаночае адзенне) пераадольвае марскую пачвару. І нарэшце бавіць тры дні з самотнай каралевай стэпаў Апі, жанчынай-змяёй.
Старажытнагрэцкія сюжэты пераказаны ва ўласцівым аўтару стылі полацкага іранізму. Адрасуецца падлеткам, а таксама аматарам прыгодніцкай літаратуры.