На імперыялістычнай вайне
7 гадзін 24 хвіліны
Максім Гарэцкі на ўласным вопыце зведаў пекла Першай Сусветнай вайны. У аповесці “На імперыялістычнай вайне” (“Запіскі салдата 2-й N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы”, 1915–1919) – знайшлі адлюстраванне эпізоды ваеннага жыцця пісьменніка. Дзённiкaвыя зaпicы ў твopы вядyццa caлдaтaм Лявoнaм 3aдyмaм, aлe зa iм cтaiць caм Maкciм Гapэцкi.
Стрыжнёвая лінія – адлюстраванне вайны ў яе рэальным абліччы. Паказваючы рэальныя малюнкі ваеннай пары, М. Гарэцкі скіроўвае ўвагу на духоўны свет простага салдата-франтавіка, перадае яго настрой і пачуцці, яго адносіны да вайны, да таварышаў-аднапалчан, яго імкненні і мары. Твор асабліва вылучаецца антываенным зместам.
Наватарскае значэнне кнігі ў тым, што яна стаіць ля вытокаў жанру беларускай мастацкай дакументалістыкі.