Не дай прапасці майму жыццю

Не дай прапасці майму жыццю

Не дай пропасть моей жизни

2 гадзіны 5 хвілін

Aўтар: Рыгор Бярозкін
Агучыла: Крысціна Дробыш
Выдавецтва: audiobooks.by
Мова: руская

Кніга «Не дай прапасці майму жыццю» — гэта ўнікальны дакумент, які змяшчае аповед беларускага літаратуразнаўцы і крытыка Рыгора Бярозкіна, запісаны пісьменнікам Ісакам Крамавым. У цэнтры спавядальных успамінаў Бярозкіна — трагічныя старонкі гісторыі XX стагоддзя: сталінскія рэпрэсіі, атмасфера татальнага тэрору ў Беларусі 1930-х гадоў і цяжкі лагерны досвед.

Расшыфроўка запісу аповедаў Рыгора Бярозкіна, зробленая Ісакам Крамавым у сакавіку 1979 года. Першыя тры часткі. Рукапісныя сшыткі належаць Любові Сум, расшыфроўка, апрацоўка і публікацыя матэрыялу — Ірына Шанаурына.