Непаўторная вясна

3 гадзіны 7 хвілін

Aўтар: Іван Шамякін
Выдавецтва: Беларуская літаратура
Мова: беларуская

Ужо шмат гадоў аповесць «Непаўторная вясна» утрымлівае першыя месцы ў вучнёўскіх рэйтынгах цікавых школьных кніг: яе сапраўды любяць чытаць і тыя, хто глытае кнігі адну за адной, і тыя, хто ўвогуле мала чытае. Гэта прыгожая гісторыя кахання, расказаная без пафаса і залішняй драмы, вельмі знаёмая нам па нашым уласным жыцці, якую не можа перапыніць ані вайна, ані палітыка, ані злыя людзі. Сапраўды лёгка ў героях аповесці пазнаць сябе, пабачыць і сваё каханне, сустрэцца наноў з перажываннямі і непаразуменнямі, якія так часта пераследуюць закаханых – і паверыць, што ўсё будзе добра, негледзячы ані на што.

Голас: Міхась З., Алена З.-В.
Гук: Віталь К.
Музыка: Віталь К.
Графіка: Наста К.
Рознае: Міхась З.
Тэкст: Ганна С.