Песня пра зубра
Паэма беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага, напісаная ў 1522 годзе па замове Папы Льва Х Медычы. Першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача. Адзін з першых твораў, які распавядае аб важнасці мясцовай свядомасці
Крыніца: Яндекс.Музыка
Крыніца: Беларуская літаратура
Агучка 1
Было так: да рымскага Папы Льва Медычы прыехалі паслы з Вялікага Княства Літоўскага. Багатая, прадстаўнічая дэлегацыя. Высокія, прыгожыя, мажныя людзі ў шыкоўным еўрапейскім убранні.
Шляхетныя, адукаваныя, а ўжо на лаціне гавораць так дасканала, так мякка і гладка, бы пяюць. Што ж за краіна іх дэлегавала, дзе гэта такія нараджаюцца? І Папа замовіў паэму пра гэтую не надта вядомую для яго краіну – бо не было тады яшчэ ў яго ані Вікіпедыі, ані Гугла. І паэма была напісана – пра пушчы і лясы, вазёры і рэкі, гарады і палацы, магутныя замкі і смелых паляўнічых. Карацей, пра нас. На лаціне яна называецца Carmen de statura feritate ac venatione bisontis – гучыць? Вось і тады – прагучала на ўвесь свет!