Крыніца: Непаслухмяныя дзеці кастрычніка
Райсн (Беларусь)
29 хвілін
Aўтар:
Мойшэ Кульбак
Выдавецтва:
Непаслухмяныя дзеці кастрычніка
Мова: беларуская
Дзе паслухаць бясплатна
«Райсн» — так на ідыш называлі Беларусь тутэйшыя габрэі. Калі б для Райсн існавала геаграфічная мапа, яна б з большага супадала з мапай Беларусі. Райсн — гэта зямля, на якой гнаны ўладамі еўрапейскіх імперый народ знайшоў супакой, дабрабыт і пэўную будучыню. Ад таго Райсн так нагадвае ідылічную краіну, вырай, у якім здзяйсняюцца самыя смелыя, і адначасова самыя звычайныя мары і летуценні простага чалавека.
Паэма Мойшэ Кульбака поўная любові, прыгажосці, пяшчоты і добрага гумару. Яна пра тое, якім чароўным можа быць звычайнае жыццё на звычайнай зямлі, калі толькі гэтая зямля — Беларусь — Райсн.
працуе ў Беларусі