Роднае карэнне
Адно з першых апавяданняў Максіма Гарэцкага, апублікаванае ў 1913 годзе. У творы паднятыя тэмы вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу і свабоды са сцвярджэннем самакаштоўнасці асобы, з абаронаю яе правоў на чалавечыя ўмовы існавання. Максім Гарэцкі — адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне беларускай нацыянальнай самасвядомасці. У 1930-м быў абвінавачаны па сфабрыкаванай справе аб Саюзе вызвалення Беларусі. Расстраляны 10 лютага 1938 года
Крыніца: Яндекс.Музыка
Крыніца: Беларуская літаратура
Агучка 1
Першую палову апавядання «Роднае карэнне» вы б маглі і самі напісаць. Сын-студэнт прыязджае з горада да бацькоў у вёску. Ну, здагадаліся, што зараз пачнецца? Ну, канешне, бацькі пачнуць нудзець наконт былога, навязваць сыну свае старасвецкія погляды, а ён, канешне, будзе пазяхаць альбо раздражняцца і са смехам абвяргаць розную бздуру старых людзей. Але другую палову, канешне, мог напісаць толькі Гарэцкі, ну, альбо зможаце напісаць і вы, калі паглядзіце на сітуацыю троху шырэй.