Крыніца: soundcloud.com
Свабода і Мысленне: эсэ пра грамадзянскую супольнасць
5 гадзін 34 хвіліны
Што такое грамадзянская супольнасць?
- Як яна можа ўплываць на працэсы, якія адбываюцца ў краіне?
- Ці здольныя мы аб'ядноўвацца для агульных спраў?
- Якія якасці нам патрэбныя, каб супрацьстаяць сучасным пагрозам і адказваць на выклікі?
Адказы на гэтыя пытанні вы пачуеце ў аўдыякнізе Уладзіміра Мацкевіча «Свабода і мысленне: эсэ пра грамадзянскую супольнасць». Яна дапаможа вам глыбей асэнсаваць і тое, што адбылося за апошнія два гады, і цяперашнюю сітуацыю.
Кампанія па запісе аўдыякнігі ініцыяваная ў гадавіну затрымання Уладзіміра Мацкевіча шэрагам грамадзянскіх ініцыятыў, у тым ліку выпускніцамі Лятучага ўніверсітэта, чытачамі Мацкевіча, якія хацелі б падзяліцца яго ідэямі з вялікай колькасцю актыўных людзей Беларусі.
Крыніца: soundcloud.com