
Крыніца: Kamunikat.org
Вершалінскі рай
16 гадзін 1 хвіліна
Маленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы, на Сакольшчыне. На памежжы вёска апынулася пасля ўсталявання мяжы, а ў часы, апісваемыя аўтарам, гэта была Заходняя Беларусь, населеная, у асноўным, праваслаўнымі з невялікай дамешкай каталікоў. Жыў у вёсцы мужык – Альяш Клімовіч, які, назваўшыся памазанікам Божым, стварыў секту. Праўду сказаўшы, сам Альяш сябе прарокам не лічыў, але навакольны люд, ды чуткі, якія несліся пра ягоныя «здольнасці» па ваколіцы і спарадзілі гэтую з’яву - саматужнага прарока Альяша Клімовіча. Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Дагэтуль у Грыбаўшчыне стаіць царква, пабудаваная Альяшам, а сам «прарок», застрэлены немцамі ў час другой сусветнай вайны, пахаваны на вясковых могілках.
Аляксандр Ясінскі - музыка
Крыніца: Kamunikat.org