Забойства на вуліцы Макаёнка
6 гадзін 24 хвіліны
У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022-га года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку – Гільдыю гарадскіх вар’ятаў – абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам задушаная Жанна Танцэн, багемны матылёк і ўдзельніца масавых маніфестацый часоў рэвалюцыі 20-га. Зламысная сіла невядомага паходжання падбіраецца таксама да іншай гарадской легенды – вулічнай спявачкі Камароўскай Прымадонны.
Менская міліцыя, занятая паляваннем на «палітычных», здае загадкавае забойства ў архіў. За справу бярэцца менскі клан Пісьменных – сумнеўны ранцье і безнадзейны халасцяк Якуб Пісьменны, яго пранырлівы кансільеры Аркадзь Табібулаеў, а таксама яго бабка Ханя Пісьменная, якая пры жыцці была імпрэсарыа ці не ўсіх гарадскіх вар’ятаў
Рукапіс кнігі стаў лаўрэатам другога сезону конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» (2024 год) у намінацыі «масавыя жанры» (фантастыка, фэнтэзі, дэтэктыў, прыгоды).
Кніга публікуецца ўпершыню, эксклюзіўна ў аўдыёфармаце.
Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.