Занатоўкі кантрабандыста
3 гадзіны 15 хвілін
Час — адзінае, над чым ніколі не будзе ўладарыць чалавек. Ён цячэ ў прасторы па сваіх, невядомых нам законах, і ніхто не можа вярнуць яго назад. Ні адзін чалавек не здольны патрапіць ні ў мінулае, ні ў будучыню. Хіба толькі ў марах, або ўспамінах. Канец васьмідзесятых і пачатак дзевяностых гадоў дваццатага стагоддзя для беларусаў прынёс вялікія змены. Разваліўся Савецкі Саюз, Рэспубліка Беларусь стала незалежнай суверэннай Дзяржавай. Адчыніліся яшчэ нядаўна замкнутыя на сем замкоў межы. Знік страх. Паветра напоўнілася вольнасцю, рамантызмам і надзеямі. Узнікла невядомае дагэтуль заманлівае пачуццё — ты можаш нешта зрабіць сам, нават здольны змяніць сваё жыццё. I не толькі сваё... Такі прыйшоў час. Для гродзенцаў, якія жывуць у непасрэднай блізкасці з заходняй мяжой, гэты час прынёс і свае эканамічныя перспектывы. Многія людзі марылі адчыніць фірмы, стаць бізнесоўцамі, будаваць будучыню сабе, сваім дзецям і сваёй Краіне. (Ад аўтара, фрагмэнт)
Крыніца: Камунікат