Каласы пад сярпом тваім
«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй. (З.К.)
Крыніца: Кніжны воз
Агучка 1
Калі вы не чыталі «Каласы», то дакладна пра іх чулі. Фраза «груша цвіла апошні год» стала легендарнай. А Уладзімір Караткевіч - класікам. Адзін з найбольш значных твораў беларускай літаратуры. Гістарычныя падзеі, шляхетныя сем’і, высакародныя сем’і, сялянскае жыццё, звычаі, легенды, побыт і цэлы шэраг вядомых асоб з нашай гісторыі.
Аўтаркай ідэі стварэння аўдыякнігі і ўкладальніцай праекту стала Алеся Сёмуха, хросная дачка Уладзіміра Караткевіча.
Рэдактарм запісу, акрамя сталых чальцоў каманды «Кніжнага возу», стаў Сяргей Шупа, разам з якім нам удалося стварыць максімальна дакладны запіс.
Музыку напісала Вольга Падгайская
Апрацоўкай гуку займаўся Аляксандр Зелянеўскі