Вось ужо амаль 3 гады «Кніжны воз» стварае аўдыёверсіі кніг для дзяцей і падлеткаў на беларускай мове. Усё пачалося ў верасні 2020-га года з маленькай суполкі апантаных ідэяй людзей. Цяпер «Кніжны воз» - гэта амаль 200 гадзінаў кніг, агучаных з любоўю да кожнага слова.
На платформе праекту размешчаныя як кнігі, запісаныя камандай, так і працы сяброўскіх праектаў. Усе кнігі можна знайсці ў адкрытым доступе і абсалютна бясплатна. Для гэтага мы стварылі асобнае прыкладанне для ios і android.
Каманда складаецца з прафесійных тэатральных актораў, актораў агучвання, беларускіх кампазітараў, пісьменнікаў, ілюстратараў і перакладчыкаў. На сёння мы маем каля 60 кніг і няспынна працуем над стварэннем новых.
Паводле водгукаў слухачоў, кнігі ў нашай агучцы цікавыя не толькі дзецям, але і дарослым.