Крыніца: Кніжны воз
Калі космас быў белым
1 гадзіна 7 хвілін
Aўтарка:
Эльга Папова
Агучыў:
Аляксандр Ждановіч
Выдавецтва:
Кніжны Воз
Мова: беларуская
Дзе паслухаць бясплатна
«Калі космас быў белым» – зборнік казак для ўнутранага дзіцяці кожнага з нас. Цёплыя і душэўныя гісторыі ад Эльгі Паповай, якія дапамогуць ненадоўга выйсці з мітусні, адчуць сапраўднасць моманту, дададуць чараўніцтва ў звычайны дзень.
Прысядзьце на прыступку поруч з намаляваным вожыкам і дазвольце сабе быць сабой без усялякіх там дарослых абмежаванняў.
Дазвольце акну цёткі Машы глядзець у космас замест двара, падлічыце, колькі мышанят змесціцца ў галактыцы, па-добраму ўсміхніцеся злоснаму кантрадзілу, папіце гарбаты са снегам, а потым ідзіце далей у звыклае жыццё... але толькі не забудзьцеся, што вы ўжо трошачкі жырафа.
Вокладка: Соня Талві
Рэдактарка: Наста Кахан
працуе ў Беларусі