Казкі: гісторыі (не) пра нас

Крыніца: Кніжны воз

Казкі: гісторыі (не) пра нас

Aўтар: Сяргей Календа
Агучыў: Ісай Свістулькін
Выдавецтва: Кніжны Воз
Мова: беларуская

Ніякіх пафасных цмокаў, самотных прынцаў ды непрадказальных фей. «Казкі: гісторыі (не) пра нас» Сяргея Календы – гэта кароткія, сюррэалістычныя гісторыі, якія працуюць як люстэрка. Быццам трапляеш у чужы дзіўны сон ці артхаўзны фільм. І чым далей слухаеш, тым выразней разумееш: усе гэтыя гісторыі насамрэч пра твае ўласныя думкі, адзіноту, пошук сябе і спробы зразумець гэты вар'яцкі свет. Цалкам магчыма, што сярод дзіўных гісторый ты знойдзеш праўду пра самога сябе.