Крыніца: https://knizhnyvoz.com
Пітэр Пэн
5 гадзін 59 хвілін
Гэтая гісторыя можа здарыцца абсалютна ў любым дзіцячым пакоі ў любой краіне свету. Гэта ваша гісторыя – падарожжа ў краіну Неверляндыю. Каб туды трапіць, непатрэбная мапа, патрэбны толькі Пітэр Пэн. А вось значна складаней вярнуцца назад.Першы пераклад на беларускую мову, напэўна, самага знакамітага твора англійскага пісьменніка Джэймса Мэцью Бары. Пра заўсёднага хлопчыка Пітэра, пра чароўную краіну Неверляндыю, у якой ён жыве, пра тое, як туды трапілі Вэндзі, Джон і Майкл – дзеці з нашага свету, – і пра прыгоды, якія іх там напаткалі.
Выхад аўдыяверсіі кнігі падтрымалі Алеся Сёмуха і Фундацыя Орса-Рамана, Алеся Кіпель, Аляксандра Міленцей, Дзмітры Лойша, Дыяна Гумбар, Павал Васілёнак, Вячаслаў Бортнік, Ілля Лібэрман, Ірына Астроўская, Мікіта Белаглазаў, Вадзім Емельянчык, Вета Чарапанская, Яўгенія Сіцько, Віталь Кавалеўскі, Аляксандр Янкоўскі, Марына Іваноўская і Вольга Бабурына.
Крыніца: https://knizhnyvoz.com/