Сідхартха
4 гадзіны 38 хвілін
Aўтар:
Герман Гесэ
Пераклаў:
Грамадзянін N.R.M.
Агучыў:
Дзядуля Вiллi
Мова: беларуская
Дзе паслухаць бясплатна
«Сідхартха» - жамчужына прозы нобелеўскага лаўрэата Германа Гесэ. На старонках гэтай кнігі знайшлі сваё адлюстраванне падарожжа пісьменніка па Індыі, а таксама яго цікавасць да ўсходніх рэлігій.
Месцам дзеяння з'яўляецца Індыя часоў Сіддхартхі Гаўтамы - заснавальніка адной з найбольш глыбокіх і мудрых рэлігій чалавецтва - будызму. У гэтай невялікай кнізе Гесэ ўдалося растлумачыць еўрапейцам сутнасць будызму, стварыць ідэальную сістэму - нейкі збор узаемазвязаных правілаў - як трэба жыць, як трэба выпраўляць свае памылкі, як знайсці сваё сапраўднае «я».
Гэту прыпавесць варта чытаць і перачытваць не дзеля сюжэту ці ў пошуку новых ведаў, а з-за таго глыбіннага разумення свету і адчування яднання з навакольнымі, якое яна дае.
Водгукі на LiveLib