Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса

Крыніца: knizhnyvoz.com

Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса

Aўтар: Льюіс Кэрал
Пераклала: Вера Бурлак
Агучыла: Крысціна Дробыш
Выдавецтва: Кніжны Воз
Мова: беларуская

Адна з самых загадкавых гісторый класічнай літаратуры Вялікай Брытаніі. Кніга, выдадзеная яшчэ ў 1871 годзе вабіць і зачароўвае не толькі дзяцей, але і дарослых. Дзяўчынка Аліса прайшла скрозь люстэрка і апынулася ў свеце, які ўяўляе сабой вялікую шахматную дошку. Гаваркія кветкі і лес, у якім зніклі ўсе імёны. Паядынак паміж Львом і Аднарогам, рыцары ды каралевы. Блізнят Гу-та-та і Гу-ля-ля ды круглае яйка, якое ператвараецца ў Жаўтуна-Баўтуна. Чым скончыцца гэтае незвычайнае падарожжа, слухайце ў нашай аўдыяверсіі, а таксама глядзіце анімаваную казку з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік і анімацыяй Насты Кветкі на нашым YouTube-канале. Льюіс Кэрал «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса»

Крыніца: knizhnyvoz.com