Тастамент

12 хвілін

Aўтар: Уладзімер Жылка
Выдавецтва: Непаслухмяныя дзеці кастрычніка
Мова: беларуская

Трэба пастарацца, каб адшукаць аўтара, што ўспрымаў бы час так чулліва і востра, бачыў выпнутыя бакі прыгажосці гэтага свету і ягоную балючую несправядлівасць. Зрэшты, лёс Жылкі гаворыць сам за сябе. Беларуская кар'ера ў Празе — і мары аб вяртанні дадому; вяртанне — і вырак па сфабрыкаванай справе; мары аб надзейнай сяброўцы побач — і здрада жонкі; адчуванне еднасці са сваім народам — і пакутная, самотная смерць на чужыне ў высылцы.

«Тастамент» — няпростая рэфлексія аб жыцці, развітанне з ім, пошук адказаў, што ж было не так. Ці так?..

Крыніца: Непаслухмяныя дзеці кастрычніка