Таварыш Кунегін

Таварыш Кунегін

24 хвіліны

Aўтар: Алесь Дудар
Агучыў: Кніжны Хома
Мова: беларуская

Ад выканаўцы:

Выбар можа падацца не відавочным, бо проза - не самы вядомы бок творчасці Дудара. Аднак мая ідэя якраз і палягае ў тым, каб адшукаць і пашырыць нешта цікавае. Перачытаўшы шэраг маладнякоўскіх твораў, спыніўся на невялікім апавяданні са зборніка «Марсэльеза». Мова твора даволі адметная, бо захоўвае адбітак свайго часу - імаверна, для сучаснага чытача некаторыя словы прагучаць досыць дзіўна.

Выразна разумею, што назва «Таварыш Кунегін» непазбежна асацыюецца чырвонай саветчынай. Таму цікава даведацца, што вы пачуеце ў гэтым творы: шаблонны рэвалюцыйны пафас ці нешта іншае? І ад сябе дадам, што Алесь Дудар - той аўтар, у якога мне падабаецца літаральна ўсё, бо нават сацыялістычныя дрындушкі гучаць так хвацка, што хочацца прытанцоўваць.