Жыў-быў Тыран
Адныя кажуць, што гэтая гісторыя адбылася шмат гадоў таму ў адной вельмі далёкай краіне. Іншыя сцвярджаюць, што, наадварот, зусім нядаўна й дзесьці побач. Нехта запэўнівае, што яна недзе адбываецца цяпер.
Ну вось. Жыло-было адно каралеўства…
Так пачынаецца казка «Жыў-быў Тыран» бразільскай аўтаркі Аны Марыі Машаду з ілюстрацыямі Габара Гэсці. Гэтая дзіцячая кніга ўпершыню выйшла ў Бразіліі яшчэ ў 1982 годзе. А цяпер, праз 40 гадоў, з ініцыятывы бразільскай беларускі і аўтаркі перакладу Волі Ермалаевай Франко было вырашана выдаць яе для беларускіх чытачоў і слухачоў. Менавіта Воля стала рухавіком, дзякуючы якому з'явіўся і пераклад, і аўдыя, і кніга на паперы.
Папяровая версія выйшла ў снежні 2024 года ў выдавецтве «Słowianka».
Крыніца: knizhnyvoz.com

Крыніца: knizhnyvoz.com

Крыніца: knizhnyvoz.com