Купалаўцы – гэта калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. 14 верасня 1920 года ў будынку Мінскага гарадскога тэатра пачаў працаваць Беларускі дзяржаўны тэатр, у 1944 годзе тэатру было нададзена імя вялікага беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы. На наш бурапенны век прыпала шмат выпрабаванняў і радасцей, у 2020 годзе мы рыхтаваліся ўрачыста адзначыць стагоддзе тэатра. Але ўсё атрымалася інакш. 26 жніўня мы звольніліся ў знак салідарнасці з беларускім народам, які выйшаў на мірныя пратэсты супраць гвалту і беззаконня ў краіне. Мы – нацыянальны тэатр, бо ўсе гэтыя гады стаім поплеч з народам. Цяпер мы – свабодныя купалаўцы. Мы пакінулі за плячыма наш дом, але верым, што абавязкова вернемся. Пра гэтае вяртанне наша старонка. Пра доўгую дарогу дадому.