Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве

Крыніца: Купалаўцы

Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве

5 гадзін 59 хвілін

Aўтар: Януш Корчак
Пераклаў: Уладзімір Васілевіч
Агучыла: Валя Гарцуева
Выдавецтва: Купалаўцы
Мова: беларуская

Маленькі кароль Мацюсь, які рана страціў сваіх бацькоў, марыў змяніць жыццё ў сваёй краіне да лепшага. Асабліва, жыццё дзяцей. Але адсутнасць досведу кіравання дзяржавай падвяла Мацюся. Пазбаўленне ўлады, здрада, турма, высылка на бязлюдны востраў… Колькі яшчэ выпрабаванняў давядзецца перажыць хлопчыку? Ці знойдзе ён новыя сілы, каб супрацьстаяць несправядлівасці? Які лёс чакае высакароднага і смелага Мацюся?

Януш Корчак – дзіцячы пісьменнік, педагог-наватар, афіцэр Войска Польскага, лекар, пачынальнік дзейнасці па абароне правоў дзяцей, стваральнік і кіраўнік Дому Сірот у Варшаве з 1912 па 1942 год. Усё сваё жыццё Януш Корчак прысвяціў дзецям, да якіх ставіўся з вялікай пяшчотай і павагай. Яго любілі ўсе – і дзеці, і дарослыя. Чакалі выхаду кожнай кнігі. Бо ніхто да Корчака так не пісаў пра выхаванне, пра душы дзяцей і іх разуменне навакольнага свету. Подчас Другой сусветнай вайны неаднаразова адмаўляўся збегчы з Варшаўскага гета, бо не хацеў пакідаць дзяцей Дому Сірот. Загінуў разам з імі ў газавай камеры ў Трэблінцы.

Рэдактар перакладу — Андрэй Хадановіч
Гукарэжысёр — Аляксандр Зелянеўскі
Графіка — Арцём Ц., Наста К.

Праект «Корчак гучыць па-беларуску» рэалізаваны ў рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «GAUDE POLONIA». А таксама дзякуючы падтрымцы каманды сяброў.

Крыніца: Купалаўцы